Вусаты самадур падмяў пад сябе беларускі спорт


Спорт у руках дыктатара – гэта інструмент прапаганды, а часамі і ціску на саміх спартоўцаў.

Поспехі беларускіх тэнісістак або лёгкаатлетаў, хакеістаў ці футбалістаў – Лукашэнка заўжды прыпісвае сабе. Маўляў, каб не апека з боку дыктатара і ягоных служак, то і поспехаў не было б. Аднак прыклад Украіны, дзе суіснуюць і дэмакратычная ўлада, і сусветныя поспехі ў спорце, паказвае, што шчырая любоў да сваёй краіны ды вера ў сябе – мае велізарны ўплыў на вынік. Часамі большы ад грошай. У новым выданні «Бязвізу» Вітаўт Сіўчык і Тэцяна Іванська ўзгадваюць спартовыя перамогі, савецкую спартовую спадчыну, ды параўноўваюць сістэмы падтрымання спорту ўва Украіне і Беларусі.