Лукашэнку ўжо чакаюць у турме


Кася Тутайшонак разам з братам Васечкам і бацькамі запрашаюць вас на святочны канцэрт!

Нашыя героі згадаюць мінулы год і ўсе дасягненні бравага старшыні Ператрахчанкі!

Давайце азірнемся і пабачым, якімі законапраектамі праўленне калгасу «Светлы жах» радавала сваіх жыхароў. Вас чакаюць вясёлыя каментары на прамінулыя падзеі ад Касі і Васечкі, песні і трошачкі геапалітыкі!

Сям’я Тутайшонкаў зычыць гледачам шчаслівага Новага года!

Вашай увазе – «Жэстачайшый мульт», кожную нядзелю а 18:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.