Слуцкі збройны чын 1920. Беларуская вызвольная армія пачыналася з тэатральных гурткоў


Слуцкі збройны чын – адзіная самастойная спроба беларусаў у ХХ стагоддзі здабыць незалежнасць узброеным шляхам. Пачатае 27 лістапада 1920 года паўстанне ў імя БНР здушылі бальшавікі і Чырвоная армія. Сёння гэта Дзень герояў.

Гісторыі
Слуцкі збройны чын: «Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына»
2022.11.27 14:26

Слуцкі збройны чын – сведчанне таго, што Беларуская Народная Рэспубліка была не проста палітычным праектам. Цікава тое, як у Слуцку быў пройдзены шлях ад тэатральных беларускіх гурткоў да нацыянальнага войска ўсяго за тры гады. Гэта прыклад і для нас сёння. Гісторыю Слуцкага збройнага чыну апавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.