Рота цяжкага ўзбраення палка Каліноўскага загналa расейцаў назад у акопы


Добраахвотнік з пазыўным Сыты пачынаў службу ва ўзводзе цяжкага ўзбраення. Баявое хрышчэнне прайшоў у бітве за Бахмут. Цяпер кіруе медэвакам. Глядзіце ягоную гісторыю ў новым выданні праграмы «Ваяры».

Сярод беларускіх добраахвотнікаў, якія ў 2022 годзе паехалі дапамагаць абаронцам Украіны, быў наш сённяшні герой – беларус з пазыўным Сыты. Яго натхніла тое, што ва Украіне пачалі фармавацца беларускія нацыянальныя вайсковыя часткі.

«Я зразумеў, што хачу быць побач з сапраўднымі беларусамі, якія не баяцца ўзяць зброю ў рукі, не баяцца ваяваць і адстойваць сваё ў гэтай вайне», – адзначае Сыты.

Наш герой трапіў ва ўзвод цяжкага ўзбраення палка Каліноўскага, дзе выкарыстоўваюцца аўтаматычныя гранатамёты і цяжкія кулямёты. Задача такога ўзводу – здушыць ворага агнём, не даваць яму падняць галавы, прыціснуць да зямлі і прымусіць хавацца.

Цяпер Сыты – кіроўца аўтамабіля медычнай эвакуацыі. Пра медэвак палка Каліноўскага мы падрабязна апавядалі ў адным з папярэдніх выданняў:

Ваяры
Каліновец верыць, што зможа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі
2023.10.01 19:45

За амаль два гады на фронце Сыты не страціў упэўненасці ў перамозе Украіны і ў вызваленні Беларусі. Ваяр мяркуе, што зрынуць рэжым могуць толькі беларусы.

«Толькі мы можам вызваліць сваю краіну. Вядома, беларускія добраахвотнікі з Украіны, з іншых краінаў – я абсалютна перакананыя ў гэтым – прыйдуць на дапамогу. Але беларусы самыя павінны ўзяць справу ў свае рукі і змагацца з рэжымам. Я ведаю, што цяпер гэта цяжка і амаль невыканальна, але прыйдзе час, прыйдуць больш спрыяльныя ўмовы для гэтага, і мы ўсе разам гуртам абавязкова пераможам!» – перакананы Сыты.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: 22 ОМБр; Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook