Лукашэнка: Расея праглыне ўсё!


Лукашэнка будуе таталітарную эканоміку, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Будуецца ўжо не брэжнеўская эканоміка, а нейкая сталінская. Ствараецца стандартызацыя. Чаму? Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Беларуская эканоміка больш складаная цяпер, чым савецкая. І для таго, каб было нейкае планаванне эканомікі, трэба, каб яе пралічылі. І вынікае, што яе трэба спрасціць. Пра гэта непасрэдна кажа Лукашэнка: трэба спрашчацца. А гэта дэградацыя, і яна будзе натуральным вынікам».

Вынікае, што адкідваемся назад не ў 90-я, а ў 70–80-я гады.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Самы вялікі экспарт у Расею ідзе не з Беларусі, а з Турцыі

Belsat.eu