Пазняк і Ціханоўская сядуць за стол перамоваў?


Чаму дэмакратычныя сілы нават перад пагрозаю для Беларусі не могуць аб’яднацца? Усаў гэта звязвае з канкурэнцыяй за прызнанне і фінансы. Балкунец мяркуе, што можна захаваць падзел і пры гэтым працаваць эфектыўна. Хто з іх мае рацыю?

Палітолаг Павел Усаў думае, што стварэнне агульнага супольнага фронту дэмакратычных сілаў Беларусі неабходнае, як тое ўжо мела месца ў нашай гісторыі ў 1990-ыя гады. Але што гэтаму перашкаджае сёння?

Дзмітрый Балкунец да ключавых фактараў адносіць тое, што цягам апошніх 30 гадоў беларуская апазіцыя не мела магчымасцяў трапіць у парламент, некаторыя палітыкі ўжо больш 20 гадоў – у эміграцыі, да таго ж – уплыў спецслужбаў і асабістыя канфлікты.

Павел Усаў назваў ахвяру, якая павінна быць прынесеная, для магчымасці перамоваў сярод дэмакратычных сілаў:

«Парады Вячоркі, парады Дабравольскага прывялі да ўмоўнага згасання электаральнага падтрымання Святланы Ціханоўскай. І калі мы кажам пра магчымасць аб’яднання, то на сённяшні момант у атачэнні Ціханоўскай як мінімум, калі мы хочам запусціць гэты працэс, насамрэч жадаем дасягнуць нейкіх вынікаў, наўпрост кажу – не павінна быць Франка Вячоркі».

Але ці сапраўды за стол перамоваў у цяперашніх цяжкіх умовах для Беларусі цяпер могуць сесці Зянон Пазняк, Святлана Ціханоўская, Валерый Цапкала ды іншыя?

Госці праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:

Павел Усаў, палітолаг

Дзмітрый Балкунец, палітолаг

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.