Пазбавілі меддапамогі, кінуў хлопец – як яшчэ дыскрымінуюць за беларускую мову


Інспектары мовы ў праграме «Беларускі свет» – пра ўцёкі з Беларусі, дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце і пра тое, як пачынаюць новае жыццё на чужыне.

Абарона беларускай мовы і правоў беларускамоўных беларусаў – гэтак апісвае змест сваёй працы юрыст і праваабаронца Ігар Случак. У грамадскіх колах актывіста яшчэ называюць «моўным інспектарам» за пільны кантроль і змаганне з фактамі парушэння Закону «Аб мовах». Ігар Случак разам з былой жонкай Алінай Нагорнай склаў некалькі кніг па фактах дыскрымінацыі беларускамоўных беларусаў.

«Хлопец кінуў дзяўчыну, таму што яна размаўляла па-беларуску. Ён казаў, што ты прыцягваеш да нас увагу і я хачу сабе «нормальную девушку». (…) Чалавек папрасіў медычную дапамогу, яму сказалі «научишься разговаривать на нормальном языке, тогда помощь и придёт», – Аліна ўзгадвае выпадкі дыскрымінацыі, якія апісаныя ў кнізе.

Цяпер сям’я з двума малымі дзецьмі жыве ў Вільні. Абаронцы роднай мовы былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля пераследу спецслужбаў. Аднак і з-за мяжы сужэнцы працягваюць змагацца за беларускую мову і правы людзей, якія размаўляюць па-беларуску.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Спектакль «Прыпынак Еўропа», заснаваны на аповедах беларусаў і ўкраінцаў з асабістым досведам эміграцыі ды ўцёкаў ад вайны.
  • Архітэктарка з Менску ў Будве займаецца архітэктураю і дызайнам.

belsat.eu