Генералы Лукашэнкі чакаюць інструкцыяў з Крамля? Смяротная небяспека, хітры план


У беларускіх элітах настаў раскол. Закуліснае супрацьстаянне паміж варожымі групоўкамі лукашэнкаўскай вертыкалі выходзіць на пікавы ўзровень, мяркуюць аўтары ток-шоу «План: Б».

Відавочна, што лабісты Крамля ў Беларусі нясуць Лукашэнку смяротную небяспеку, таму ягоная задача няпростая: захоўваць уласнае жыццё і зберагаць сыноў, не ўцягвацца ў вайсковую правакацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы і выцягваць фінансы з Расеі для жыццядзейнасці эканомікі, але гэтага для выжывання недастаткова.

Госці праграмы – палітычны аналітык Валер Карбалевіч і палітолаг Андрэй Ягораў – не пагаджаюцца з меркаваннем, што сярод атачэння Лукашэнкі могуць быць пракрамлёўскія лабісты.

«У беларускай сістэме, у беларускай іерархіі менавіта ўлада дае сілу», – кажа Валер Карбалевіч. – […] Калі Лукашэнка даведаецца пра такую пракрамлёўскую арыентацыю, пра тое, што чыноўнік атрымлівае нейкія загады з Масквы, то я не думаю, што ён доўга пратрымаецца на сваёй пасадзе».

Паводле аўтараў праграмы, праз пагрозы з Крамля Лукашэнка гатовы ўжо сёння на перамовы з Захадам. Як яны маглі б выглядаць? Што можна зрабіць для вызвалення палітычных вязняў? Што можа адбывацца ў Беларусі пасля перамогі Украіны? Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя пытанні ў чарговым выданні «Плану: Б» з Яўгенам Валошыным.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu