«Лукашэнка не заслугоўвае лёгкай смерці». На паліграфе – Герасіменя


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе Аляксандра Герасіменя, экс-старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Ці шкадуе, што выступала пад чырвона-зялёным сцягам і ці лічыць сябе самаю паспяховаю беларускаю спартоўкай? А таксама ці ганарыцца тым, што танцавала з Лукашэнкам?

«Для мяне нармальна сказаць: ведаеце, спадар прэзідэнт, я за вас не галасавала. Мне ваша палітыка не падабаецца. І маю на гэта права».

Калі б Лукашэнка тануў, спартоўка працягнула б яму руку, каб выцягнуць. І адвяла б Лукашэнку куды трэба, бо лічыць, што ён не варты «лёгкай смерці».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • У чым Фонд салідарнасці падманвае беларусаў?
  • Ці задаволеная сваймі спартовымі дасягненнямі?
  • Чаму людзі радаваліся ейнай дыскваліфікацыі?

belsat.eu