Чаго чакаць ад лукашэнкаўскага Года якасці?


2024 год Аляксандр Лукашэнка абвясціў у Беларусі Годам якасці, які не задаўся ад самага пачатку: шматлікія пажары аўтобусаў беларускай вытворчасці ў Расеі. Нібы адмыслова беларуская прамысловасць паралізуе расейскі дарожны рух.

Над іміджам «беларускай якасці» Аляксандр Лукашэнка працаваў доўга, адпраўляючы на расейскія прылаўкі таннае мяса і малако, але і тут апошнім часам не шанцавала. У вэнджаным беларускім сыры знайшлі небяспечныя для здароўя складнікі. Да таго ж, праз санкцыі рынкі збыту звузіліся да некалькіх краінаў, якія можна пералічыць на пальцах.

У якіх галінах Беларусь усё ж можа пахваліцца якаснымі прадуктамі? Хто займаецца падвышэннем якасці на прадпрыемствах? Ці прытрымліваюцца беларускія прадпрыемствы нормаў і ГОСТаў на вытворчасці? Якія паспяховыя бізнесы перавезлі беларусы за мяжу? Чым скончыцца Год якасці? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем у студыі ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгай Старасцінай.

Госці праграмы: Валер Сляпухін, заснавальнік Беларускага грамадскага цэнтру, Аляксандр Сакалоў, прадстаўнік «Рабочага руху», Валер Цапкала, адзін са стваральнікаў Парку высокіх тэхналогіяў.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu