Рэмарка 25 тысячаў еўра для маладых мастакоў


Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам. Гэты банк з густам вырашыў адзначыць свой 25-гадовы юбілей прыдумаўшы для нас сапраўднае свята. Белгазпрамбанк ў палацы мастацтва прадстаўляе ўжо вядомыя нашым гледачам творы Хаіма Суціна і Мішэля Кікоіна, а таксама невядомыя.Такім чынам у нас ёсць магчымасць паглядзець і класіку нашага мастацтва. Убачыць тое, што ніхто не бачыў у нашай краіне ў межах гэтай часткі карпаратыўнай калекцыі. І ў рэшце-рэшт ацаніць стан сучаснага маладога мастацтва ў Беларусі.Выстаўленыя не толькі прафесійныя мастакі і не толькі гадаванцы Акадэміі мастацтва, але і творцы якія прадставілі ў свой час работы да ўдзелу ў гэтым конкурсе. Адборам займалася міжнароднае журы. Прызавы фонд гэтай выставы складае 25 тысячаў еўра.

Каментары