Ганна Радзівіл. Трагічная гісторыя поспеху Чорнае панны


Ганна Радзівіл стварыла першыя прамысловыя прадпрыемствы ў Беларусі, пры ёй імя Радзівілаў стала брэндам ды сімвалам багацця. Але за поспехам бізнес-лэдзі хавалася асабістая сямейная трагедыя Чорнае панны.

З ейных трынаццаці дзяцей, народжаных цягам васямнаццаці гадоў, да паўналецця дажылі толькі чацвёра. А пасля смерці мужа Караля Радзівіла Ганна Радзівіл з Сангушкаў мусіла аднаўляць спустошаныя Паўночнаю вайною (1700–1721) маёнткі. Аднак знайшла для гэтага зусім нечаканы спосаб – пачала ствараць мануфактуры каштоўных прадметаў для шляхты. У выніку Ганна не толькі аднавіла даваенны ўзровень сямейнага багацця, але і нашмат яго перавысіла. Але як гэта – стаць першай бізнес-лэдзі ў айчыннай гісторыі?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.