Беларусы парвуць Лукашэнку, калі ён выйдзе ў людзі


Сёння, у Дзень Волі, мы задаёмся вельмі канкрэтным пытаннем: ці можна ўвогуле цяперашнюю РБ называць незалежнаю дзяржаваю? Хто ёсць гарантам незалежнасці Беларусі?

Аляксандр Лукашэнка ўвесь час выкарыстоўваў такі канструкт, як «гарант незалежнасці». Гэта не вяжацца з роллю, да якой звялося кіраванне Лукашэнкі. Фактычна, сёння ён шараговы расейскі губернатар. І нават не першы сярод роўных, бо прэзідэнт Татарстану мае значна большы ўплыў на справы ў Крамлі, чым ягоны менскі калега.

На чым яшчэ трымаецца ўлада Лукашэнкі? Якія інструменты кіравання засталіся ў «сініх пальцах» самаабвешчанага прэзідэнта? Наколькі абгрунтаваныя размовы, што Масква патрабуе правесці транзіт улады ў Беларусі?

Фармальна рэжым Лукашэнкі падкрэслівае суверэннасць Беларусі, але да Дня Волі ставіцца варожа. Насуперак гэтаму святу быў створаны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. Гэта толькі падкрэсліла няроўнасць дзяржавы і народу, бо народным сталася свята 25 сакавіка, а не 3 ліпеня.

Чаму абвяшчэнне незалежнасці БНР лічыцца галоўным дасягненнем у найноўшай гісторыі Беларусі? БНР жа не перамагла – яе заснавальнікі не змаглі зберагчы дзяржавы. Ці не святкуюць беларусы 25 сакавіка чарговую паразу?

Госці праграмы:

  • кіраўнік Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык;
  • сакратар Рады БНР, доктарка навук, прафесарка Паліна Прысмакова;
  • палітолаг і гісторык Аляксандр Фрыдман.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

Калаж з фота: master1305 / freepik; president.gov.by