Сябры Мукавозчыка папярэдзілі пра арышт аўтара 23 тысяч артыкулаў «Вікіпедыі»


Настаўнік гісторыі Антон Дзеручэнка – аўтар 23 тысяч артыкулаў беларускай «Вікіпедыі». Ён трапіў у Моладзевы парламент Беларусі, канфліктаваў з БРСМ, браў удзел у пратэстах. Пра арышт Антона папярэдзілі сябры Мукавозчыка. Новы «Беларус беларусу»

Антон Дзеручэнка – нарадзінец Салігорску, выкладаў гісторыю ў школе, дзе навучаў дзяцей крытычна мысліць і любіць Беларусь. Ён быў вылучаны ў Моладзевы парламент, але ў 2020 годзе трапіў у канфлікт з актывісткаю БРСМ, а затым браў удзел у пратэстах. Праз пагрозу арышту, пра які яго папярэдзілі сябры Мукавозчыка, вымушаны быў пакінуць краіну. Цяпер Антон у Варшаве, дзе ладзіць экскурсіі і развівае ўласныя праекты. Але для нармальнай працы яму бракуе ноўтбука, па дапамогу ў набыцці якога і звяртаецца да гледачоў праграмы «Беларус беларусу».

Цягам 10 гадоў Дзеручэнка стварыў 23 тысячы артыкулаў у беларускай «Вікіпедыі» і жадае працягваць гэтую працу. Таксама Антон прапаноўвае сябе ў якасці экскурсавода па Варшаве. Яму можна дапамагчы і праз ініцыятыву «Хуткая ўзаемадапамога».

Таксама ў выданні – гісторыя паспяховай дапамогі ўнукам Ганны Канавалавай: Марсель упершыню адзначыў дзень народзінаў – яму ўжо пяць гадоў, а Цімур атрымаў доўгачаканы ноўтбук. Падзяка ўсім, хто спрычыніўся да гэтага!

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.