Бона Сфорца. Самая ўплывовая ўладарка нашай гісторыі


Бона Сфорца праславілася як атрутніца і мецэнатка. Ёй прысвечаная «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Але найперш гэта князёўна ВКЛ, унёсак якой можна заўважыць амаль у кожнай вёсцы. А таксама яна прывезла нам тое, чым мы карыстаемся штодня.

Бона Сфорца (1494–1557) належала да знакамітага міланскага роду Сфорцаў і была дачкою адной з найбольш таленавітых жанчын свайго часу – Ізабэллі Арагонскай. У 1518 годзе Бона прыехала з гораду Бары ў Кракаў, каб стацца жонкаю караля Польшчы ды вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога.

Акрамя італьянскіх творцаў, Бона Сфорца ўвяла ў моду відэлец і прывезла шмат якія віды агародніны, у тым ліку кроп. А яшчэ яна ініцыявала рэформу, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «устава на валокі». Дзякуючы гэтай рэформе ў нашых вёсках з’явіліся агароды пры хатах. Акрамя таго, князёўна надала герб Сфорцаў Пружанам, у Смалянах распавядаюць пра падземны ход каралеўны Боны, у Горадні дзякуючы ёй з’явіўся водаправод і герб з аленем святога Губэрта, у Кобрыне пры яе падтрыманні прарылі канал, а ў Рагачове пабудавалі замак. Але чаму Боне Сфорцы давялося пакінуць Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую ды што сталася з ёю пасля гэтага?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Belsat; Wikimedia Commons