Беларускія памежнікі змянілі сцяг! Сатырычнае шоу


Лукашэнка даручыў сілавікам узяць пад кантроль пасяўную. А тыя пастанавілі скарыстаць расейскіх вайскоўцаў, якія стаяць у Беларусі. Хай адчуюць, як прыемна жывецца пры вусатай дыктатуры. Якія яшчэ сюрпрызы нясе беларуская вясна?

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі, здаецца, зразумелі, дзе мусіць скончыць свае дні Аляксандр Рыгоравіч.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • ГУБАЗіК 2 гады правяраў кнігу Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» на экстрэмізм
  • «Расфарбуйка» для міліцыянтаў
  • Сілавікі ўзялі пад кантроль пасяўную
  • Аляксандр Вальфовіч пачаў з мабілізацыі студэнтаў, а скончыць баявымі калясніцамі?
  • Як глядзяць дзяўчаты на хлопцаў пасля войска
  • «BelGee»: чакайце беларускі электрамабіль у 2026 годзе
  • Заблюраны твар актора ў серыяле пра «Песняроў»
  • Качанава, Ананіч і Дрыга аздобяць вокладку «Playboy»!
  • Чыноўніца палюе на крэпкіх мужчынаў
  • Боўлінг-клуб Слуцкага цукроварафiнаднага камбінату
  • Кітайскі туалет за $ 2 млн супраць гомельскага туалету-маўзалею
  • Кітайскія субцітры на відэа пра Віцебскую вобласць
  • Утапіў танк «Leopard» – застаўся без майкі ад атрадаў Пуціна
  • Беларускія памежнікі змянілі сцяг!
  • «Блюз пра працветаюшчую РБ»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.