«Хлопцы ўсе бамбезныя». Грузін сустрэў беларусаў на фронце ва Украіне


ЗСУ не маглі б рабіць больш і лепш, чымся яны робяць цяпер, кажа ваяр з пазыўным Грузін. Не адстаюць і беларусы, бо разумеюць: «Чым больш к*цапаў знішчыць тут, на тэрыторыі Украіны, тым лягчэй будзе потым на сваёй зямлі».

Грузін – старэйшы тэхнік 8-га батальёну «Арата», Украінскага добраахвотніцкага войска (УДА). Камандзір УДА – слынны лідар «Правага сектару» Дмытро Яраш.

Грузін апавёў, як дбаюць жаўнеры пра машыны, шмат якія былі перададзеныя войску валанцёрамі. Часам для гэтага даводзіцца рызыкаваць жыццём.

Наш герой смяецца, апавядаючы, што яго з пабрацімамі называюць ненармальнымі. Гэта і праз гатовасць рызыкнуць дзеля ратавання тэхнікі, і праз чорны вайсковы гумар.

За два гады вайны Грузін меў магчымасць супрацоўнічаць з беларускімі добраахвотнікамі. Яны парадавалі яго высокім узроўнем падрыхтаванасці і жалезнаю матывацыяй. Для гэтых беларусаў Дзень Волі дакладна мае асаблівае значэнне.

«Хлопцы разумеюць, што яны тут робяць. Чым больш к*цапаў знішчыць тут, на тэрыторыі Украіны, тым лягчэй будзе потым на сваёй зямлі. Бо ўсё адно настане час, калі Беларусь вызваліцца ад ярма. Павінны людзі нарэшце спакойна жыць. Вораг у нас адзін», – перакананы Грузін.

Наш герой мае пазыўны Грузін, бо ягоны бацька родам з Грузіі, і гэтая краіна для ваяра – другая радзіма. Ён вельмі шкадуе, што грузінскія ўлады, насуперак жаданню грамадзянаў, занялі прапуцінскую пазіцыю.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: 92 ОШБр ім. кошового отамана Івана Сірка, 108 окрема бригада Сил ТрО, Українська Добровольча Армія