Вацлаў Ластоўскі. Знайшоў крыж Еўфрасінні Полацкай і «адкрыў» Каліноўскага


140 гадоў таму нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі» і «Наша ніва» – гэта пра яго. Ён знайшоў крыж Еўфрасінні Полацкай, распавёў беларусам, хто такія Каліноўскі і Скарына. Адзін з айцоў БНР, ён прыняў БССР і быў расстраляны НКВД.

«Паспеў усюды: у палітыцы – займаў пасаду прэм’ер-міністра, у навуцы – напісаў першы падручнік па гісторыі Беларусі, у бізнесе – адкрыў першую беларускую кнігарню, у літаратуры – напісаў самую загадкавую аповесць нашай літаратуры», – распавядае пра Вацлава Ластоўскага, галоўнага крэатыўніка нашай гісторыі, Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны»:

  • Як стваралася Беларусь на пачатку ХХ стагоддзя
  • Дзе і калі нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі?
  • Як з пасыльнага ў віннай лаўцы трапіў на вучобу ў Пецярбург?
  • Як Вацлаў Ластоўскі зразумеў, што ён беларус
  • «Наша ніва» і «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910)
  • Вацлаў Ластоўскі і абвяшчэнне незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года
  • Разлад з братамі Луцкевічамі
  • Вацлаў Ластоўскі ў Літоўскай Тарыбе
  • Часопіс «Крывіч» і Крывія
  • «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (1924)
  • «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (1926) і Францішак Скарына
  • Беларусь – гэта Крывія?
  • «Лабірынт» – першая фантастычная аповесць
  • Беларускі нацыянальны музей і крыж Еўфрасінні Полацкай
  • «Саюз вызвалення Беларусі» і НКВД

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.