У новым выпуску праграмы «Вечаровы шпіль»:
- «Далоў рэжым!» Лукашэнка стаў галоўным апазіцыянерам?
- Айбаліт Рыгоравіч і ягоная нетрадыцыйная медыцына.
- «Спачатку планавалі каранцін, потым вакацыі, потым вырашылі сумясціць!»
- Серыял «Лохдаун». 25 сезон.
- Мутныя прызначэнні чоткага пацана.
- Моцныя тылы чэкістаў. Агент 007 – пад сталом!
- Замест бакалаўраў – балаклавры! Як будзе выглядаць пераатэстацыя ў Акадэміі Навук?
- Паляванне на лёдзе!
- Як сатырычны сайт пацвердзіў веру расейцаў у айчынную касманаўтыку?
- «Аўсянка, сэр, толькі для багатых»!
- Палітычная кухня: як Лукашэнка аб’ядае Маскву?
- Адмена «бану» для Талібану.
- На злосць Муратаву і Навальнаму: гаспадар Крамля атрымае прэмію ў 10 намінацыях!
- «Паклічце Ярмошыну!» Пракурору не спадабаліся лічбы!
- Вар’яцкая кар’ера міліцэйскага начальніка.
- Працаўнікі ЖЭСаў прымуць прысягу на вернасць!
- Супрацоўнікі ФСВП РФ правераць на крэпкасць АМАП РБ!
- І пра надвор’е: час мяняць лысую гуму!
Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу а 22.00 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Беларусь 1, grodno.ohrana.gov.by, Julie Marsh / unsplash