«Шалом насуперак усяму». На Падляшшы прайшоў фестываль габрэйскай культуры


Вёска Орля ў Падляскім ваяводстве Польшчы – выдатны прыклад мультыкультуралізму. Тут спакон вякоў жылі людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнання: беларусы, палякі, габрэі, праваслаўныя, пратэстанты і каталікі.

У канцэнтрацыйным лагеры Трэблінка загінулі больш за 2000 мясцовых габрэяў. Цяпер іх у Орлі няма. Але ёсць людзі, якія хочуць захаваць памяць пра іх. Таму яны пастанавілі зарганізаваць Фестываль габрэйскай культуры «Шалом насуперак усяму».

Раней культурніцкія імпрэзы на габрэйскую тэму праходзілі ў сінагозе XVII стагоддзя. Адміністрацыйныя ўлады зачынілі будынак праз дрэнны тэхнічны стан. Сінагога патрабуе тэрміновага рамонту. Сёлета польскі ўрад вылучыў на гэта 100 тысяч долараў. Да завяршэння рамонту фестываль «Шалом насуперак усяму» будзе праходзіць перад сінагогаю.

Глядзіце ў чарговым выданні праекту «Лета ў аб’ектыве».

Фота вокладкі: Скрыншот «Белсат»