Стрымаў сваю роту ад страляніны па людзях у 1991-м


Томас прывык адстойваць свае перакананні яшчэ з путчу ў 1991 года. Гэта праявілася падчас пратэстаў 2020-га. Гэта праявілася і пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. Сваю гісторыю Томас распавёў праграме «Ваяры».

Томас – пазыўны аўтамеханіка ў палку імя Кастуся Каліноўскага.

Томас актыўна ўдзельнічаў у пратэстах супраць сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі. Ён тры разы ўцякаў з аўтазаку, за што яго моцна збілі сілавікі. Пабываў ён і ў ЦІП на Акрэсціна, і жодзінскай турме. Праз пагрозу крымінальнага пераследу з’ехаў у Літву, дзе працягваў актывісцкую дзейнасць.

У канцы 2022 года полк Каліноўскага абвясціў набор кіроўцаў і аўтамеханікаў. Томас падаў заяўку – і яго запрасілі ў шэрагі добраахвотнікаў.

Наш герой лічыць, што пасля перамогі Украіны беларусы атрымаюць цудоўны шанц на вызваленне Беларусі.

«Заканчэнне вайны? Я лічу, што мы проста пойдзем вызваляць Беларусь, – кажа ваяр. – Галоўнае, каб да гэтага моманту беларусы, якія засталіся ў Беларусі, разумелі, што або цяпер – або зноў гэта зацягнецца на дзесяцігоддзі, калі не на стагоддзі. У нас ёсць цудоўны шанц нарэшце зрабіцца свабоднай і незалежнай краінай, у нас на гэта ёсць усё. Самае галоўнае – ёсць беларусы, якія ўмеюць усё і заўсёды падаюць прыклад іншым краінам».

Томас распавёў, што яго прывяло ў полк Каліноўскага і як выглядае праца аўтамеханіка ў ваенных умовах. З якімі цяжкасцямі сутыкаецца ён на фронце? Як абсталяваная станцыя тэхабслугоўвання палка Каліноўскага? А таксама ён успомніў драматычныя падрабязнасці путчу 1991 года і пратэстаў 2020-га.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Полк Каліноўскага / telegram