Што такое «ByPol» год таму і сёння? І калі пачнецца план «Перамога»?
Валера Руселік размаўляе з былым начальнікам аддзелу 3-га ўпраўлення ГУБАЗіКу, а цяпер прадстаўніком «ByPol» Аляксандрам Азаравым.
Цікавыя думкі, якія прагучалі ў «Размове» з Аляксандрам Азаравым:
- Можна сесці ў турму і не дапамагчы Радзіме. Таму лепш з’ехаць, калі табе пагражае няволя.
- Мы можам кантактаваць з якой заўгодна структурай і атрымаць якую заўгодна інфармацыю, якая нас цікавіць.
- Па сутнасці, мы сёння таксама МУС, толькі ў іншай дзяржаве.
Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».
Калаж з фота: скрыншот / BYPOL – объединение силовиков Беларуси / youtube / HENRY NICHOLLS / Reuters / Forum