Вакол Лукашэнкі сціскаецца пятля. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Канец армянскага Нагорнага Карабаху?

Азербайджанскі рэжым Аліева правёў двухдзённую «антытэрарыстычную аперацыю» ў спрэчным рэгіёне Нагорны Карабах, які насяляюць армяне. Прадстаўнікі самаабвешчанай армянскай дзяржавы Арцах, якіх у Азербайджане называюць сепаратыстамі, заявілі пра спыненні агню, а ў азербайджанскім Еўлаху пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі афіцыйнага Баку і лідарамі карабахскіх армянаў. Падрабязнасці – у сюжэце Вольгі Міцкевіч.

Сцэнар перавароту ў Ерэване. За што Пуцін хоча пакараць армянаў?

Уладзімір Пуцін вырашыў правесці пераварот у Ерэване. Як ён плануе гэта зрабіць? Ці перанясе Нікол Пашыньян удар Масквы? Ваенная аперацыя супраць армянаў у Карабаху – гэта пакаранне? Ці існуе пагадненне паміж Масквой і Баку пра знішчэнне непрызнанай дзяржавы армянаў у Нагорным Карабаху? Падрабязнасці – у інтэрв’ю Сяргея Пялесы з Тыгранам Хзмальянам, старшынём Еўрапейскай партыі Арменіі.

Вакол Лукашэнкі сціскаецца пятля

У Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН абмяркоўваюць беларускую незалежнасць з удзелам міністраў шэрагу заходніх краінаў. Святлана Ціханоўская заклікала не пакідаць Беларусі Пуціну як суцяшальны прыз, а Міжнародны суд – пачаць расследаванне парушэння правоў чалавека з боку Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў. У асабістых размовах з кіраўнікамі замежных дэлегацыяў Ціханоўская прасіла падтрымаць новы беларускі пашпарт. Раней яна наведала Брусель, а Еўрапейскі парламент заклікаў пашырыць санкцыі і выдаць ордар на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Пятля вакол яго сціскаецца. Падрабязнасці – у сюжэце Юліі Лабанавай.

Лукашэнка сабраў аншлаг на «Менск-Арэне»

Буйства двух колераў, або Дзень народнага адзінства. 17 верасня зорка Лукашэнкі ззяла на самай вялікай сцэне краіны – «Менск-Арэне». Яму нават пляскалі стоячы: відаць, настолькі праніклівыя словы ён казаў. Вайны не будзе, але глядзець варта на ўсе вочы, асабліва на заходнія межы. У гэтым годзе прапаганда Лукашэнкі асабліва падрыхтавалася: выпусціла цэлы мастацкі фільм, як варта радзіму любіць, а каго любіць забаронена. Як гэтак званае свята адзінства пераўтварылася ў антыпольскую палітінфармацыю – у сюжэце Надзеі Бельскай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.