Дзяніс Дземух адседзеў увесь тэрмін паводле палітычнага артыкулу. Пасля вызвалення ён марыў узяць удзел у валейбольнай лізе. Але не мог і ўявіць, у што гэта перарасце, дзякуючы гледачам праграмы «Беларус беларусу».
Дзяніс Дземух быў асуджаны рэжымам Лукашэнкі на 1,5 года калоніі за ўдзел у пратэстах. Праз паўгода пасля вызвалення паўстала пагроза новага арышту, і гэтым разам Дзянісу пагражала ў 10 разоў больш, чым ён ужо правёў за кратамі. Былому палітвязню прыйшлося тэрмінова пакінуць Беларусь. Цяпер Дзяніс жыве ў Вільні.
Яму былі неабходныя сродкі на арэнду жытла на першы час, і неабыякавыя гледачы праграмы «Беларус беларусу» адгукнуліся і дапамаглі. Таксама ў яго была мара, каб з’явіліся грошы на ўнёсак на ўдзел у валейбольнай лізе. Гледачы нашай праграмы дапамаглі споўніць і гэтую мару.
«Чалавек, з якім я сустрэўся, я яму вельмі ўдзячны. Наконт гэтых фінансаў я скажу шчыра: мы камандай уклаліся ў лігу. Скажу нават вынік гэтага ўкладання – мы скончылі чэмпіянат на першым месцы», – дзеліцца Дзяніс.
Як Дзяніс уладкаваўся на новым месцы? Праз што прайшоў? Што адчувае? І колькі беларусаў адгукнулася, каб яму дапамагчы? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу».
Калі вы можаце дапамагчы нашым героям (публічна ці ананімна, з любога пункту свету), лістуйце: belarus2belarus@gmail.com.
Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.