Міхаіл Забэйда-Суміцкі. Найлепшы беларускі спявак


Міхаіл Забэйда-Суміцкі нарадзіўся на Пружаншчыне, вучыўся ў Харбіне, спяваў у міланскай оперы «La Scala» і па ўсёй Еўропе на 16 мовах – і найперш беларускія народныя песні. Каб разбудаваць кар’еру, яму прапанавалі не называцца беларусам. Але ён адмовіўся.

Міхаіл Забэйда нарадзіўся 14 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Шэйпічы Пружанскага раёну. Ягоныя шасцёра братоў і сясцёр памерлі ў дзяцінстве, і толькі Міхась, якога маці Аляксандра Суміцкая, выходжвала ды ратавала, ацалеў. Сувязь з матуляю была ў Міхася настолькі моцная, што ўрэшце ён назваўся падвойным прозвішчам і ўвайшоў у гісторыю як Забэйда-Суміцкі.

Падчас Першай сусветнай вайны маладзён апынуўся ў Харбіне, дзе скончыў універсітэт і павінен быў стацца юрыстам. Але знаёмства з супрацоўніцаю самога Шаляпіна Юліяй Платніцкаю прадвызначыла шлях Міхася ў музыку. У 1929 годзе ён споўніў мару дзяцінства – стаўся спеваком у оперы ў Харбіне. Але на гэтым Забэйда-Суміцкі не спыніўся, а зрабіў сабе італьянскую візу і выправіўся ў Мілан, дзе стаўся тэнарам у найвядомейшай у свеце оперы – «La Scala».

Як склаўся лёс Забэйды-Суміцкага далей? Чаму ён пераехаў з Італіі ў Польшчу? Як ягоная кар’ера, якая пачыналася вельмі імкліва, рэзка пайшла на спад? І як ён здолеў ізноў вярнуцца на оперны Алімп і праславіць беларускія народныя песні на ўвесь свет? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.