Вядоўца праграмы «Беларус беларусу» Валярына з моманту, калі стала вядома пра трагедыю, намагалася дапамагчы Лізе і ейным родным. Тады яшчэ была надзея, што згвалтаваная ў цэнтры польскай сталіцы на вачах у сведак дзяўчына здолее выжыць.
Журналістка Алена Чарняўская, якая гэтак сама, як і тысячы іншых людзей, сачыла за падзеямі, прызнаецца: «Я думала, што гэта будзе гісторыя са шчаслівым канцом». У тое ж верыў і Даніла, каханы Лізы: «У мяне да канца была вера і надзея, што Ліза выйдзе з таго стану». Ён звярнуўся па дапамогу, і тысячы людзей адгукнуліся.
«Калі ёсць падтрымка ад людзей, ты пачынаеш адчуваць сілу, і гэта дае табе яшчэ большую надзею і сэнс не проста апусціць рукі, а працягваць рабіць і змагацца», – адзначае Даніла.
Аднак Лізы не стала. 14 сакавіка беларуску пахавалі ў Варшаве.
«Я часта ўспамінаю, што Ліза мне казала, як цяжка знайсці сяброў. І сапраўды, гэта не кожнаму лёгка даецца ў жыцці. Але калі б яна вярнулася да жыцця, прыйшла ў сябе і паглядзела б, колькі людзей сапраўды дапамагалі і працягваюць дапамагаць, колькі людзей маліліся і працягваюць маліцца, яна б проста абалдзела», – дзеліцца з гледачамі праграмы «Беларус беларусу» Даніла.
Падрабязнасці гісторыі Лізы, як ёй намагаліся дапамагчы і як ейная смерць адгукнулася ў людзях, глядзіце ў новым выданні.
Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.