Нявестка Лукашэнкі ў апале пасля «Песня года». Галоўчанка забараняе сэканд-хэнд


Нявестка Лукашэнкі Анна Селук трапіла ў апалу пасля конкурсу «Песня года» з-за песні пра таго самага. Усебеларускі народны сход адправяць у Навінкі для падвышэння кваліфікацыі. Дзень Азаронка схаванай камерай, Галоўчанка забараняе сэканд-хэнд. Гумар «Хай Так TV».

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Выпадак у чарзе на мяжы Беларусі і Польшчы
  • Нявестка Лукашэнкі Анна Селук у апале пасля «Песня года» 2023
  • Як на радыё і ТБ не хацелі ставіць песню Ярмоленкі «Слухай бацьку»
  • Цытаты Лукашэнкі. На гэты раз пра ўладу і растапыраныя пальцы
  • Лукашэнка вызначыў, як будзе пераходзіць улада ў РБ
  • Пародыя «Звычайная раніца Азаронка схаванай камерай»
  • Выбары ў Расеі. Як Уладзімір Пуцін набраў амаль 88%
  • Пётр І і Аляксандр Неўскі за Пуціна?
  • Назіральнікі на выбарах. Чаму УНС адправяць у Навінкі на падвышэнне кваліфікацыі?
  • Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. Мітрапаліт Веніямін і «Новы запавет»
  • Чат: Лукашэнка, Кім Ірcен і Сі Цзіньпін віншуюць Пуціна
  • Алег Гайдукевіч стаў «прыкарватным» замест «прыкарытнага»
  • Яшчэ цытаты. Гігін і чыноўнікі ў Беларусі, якія ходзяць пад сябе
  • Галоўчанка забараніў шкарпэткі і сэканд-хэнд з Літвы

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; БелТА; СБ; secondhandru.