Сяргей Бульба: Сярод афіцэраў ходзяць чуткі, што палякі мараць адкалоць Горадню


«Ліквідацыя «тэрарыста» у Горадні выглядае як мульцік, зроблены для Лукашэнкі». «Русскомирцы» у лукашэнкаўскіх штабах шукаюць шпіёнаў сярод польскай дыяспары. Удар дронамі па Джанкою – новы этап рыхтавання да контратакі Украіны. Памежны бізнес Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў, кантрабанда і прыватны спецназ.

Журналіст-міжнароднік Яраслаў Сцешык і вайсковец ды сузаснавальнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба абмяркуюць усё гэта ў новай праграме «Белсату» «Нацыянальная бяспека».