Галоўныя тэмы выдання:
- У Барысаве развіталіся з загінулым палітвязнем Ігарам Леднікам
- «Радыё Свабода»: супрацоўнікі КДБ ходзяць па натарыусах і выпытваюць пра афармленне нерухомасці. Ці чакаць канфіскацыяў кватэраў? Госць студыі – юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк
- Палітвязні Беларусі: Аляксандр Лыкшын
- З сайту Берасцейскага аблвыканкаму знік першы намеснік старшыні Валянцін Зайчук. Справу каментуе былы працаўнік выканкаму, прадстаўнік НАУ Арцём Брухан
- Навіны рэгіёнаў
- Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
- «BELPOL» перадаў у нашую рэдакцыю інфармацыю: чыноўнікі збіраюцца стрымліваць цэны. Каментуе эканаміст Віталь Алейнік
- У Літоўскай Рэспубліцы патлумачылі, чаму закрываюць яшчэ 2 пункты на мяжы з Беларуссю. А ў Чэхіі прынялі візавы бан для беларусаў. Чаму дэмакратычныя сілы не могуць прабіць гэтыя пытанні? Каментуюць галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дырэктарка офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе Крысціна Шыянок
- Навіны замежжа
- «Карані і вытокі»: беларусы запусцілі адмысловы YouTube-праект, дзе чытаюць легенды і паданні. Госць студыі – аўтар праекту Сяргей Беркутаў
- Навіны дня ў скароце
Калаж: Аліса Ганчар / Белсат