Беларусы паказалі характар у супрацьстаянні паланізацыі


Улады міжваеннай Польшчы лічылі беларусаў найменш нацыянальна свядомай сярод іншых няпольскіх супольнасцяў. Але гэта была памылкаю, аб чым сведчыць гісторыя пасляваеннага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».

Сярод карэнных жыхароў Падляшша шмат беларусаў. У гэткім натуральным беларускамоўным асяроддзі нараджалася дастаткова таленавітых людзей, каб ствараць мастацкую літаратуру. Яна развівалася ў адарванасці ад літаратуры Савецкай Беларусі. Масты паміж імі навяло літаратурнае аб’яднанне «Белавежа».

Пра гісторыю «Белавежы», выдавецкі даробак гэтай арганізацыі ды ўнёсак у беларускую культуру распавядуць старшыня аб’яднання Ян Чыквін і пісьменнік Міхась Андрасюк.

Фільмы
Сакрат Яновіч: як я стаў беларусам, дак. фільм
2014.07.28 18:00

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Расфарбоўка фота на вокладцы: photomyne.com