У Лукашэнкі будзе два тыдні пасля перамогі Украіны


Лукашэнка сябраваў з самымі адыёзнымі дыктатарамі свету, некаторых ён нават называў сваймі настаўнікамі. Жудасную долю дыктатараў і тое, як можа скончыцца палітычнае жыццё Лукашэнкі, абмяркоўваюць гісторык Яўген Красулін, галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў, палітолаг Дзмітрый Балкунец ды іншыя госці студыі ў новым выданні ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным.

Павел Свярдлоў не выключае, што Лукашэнка паўторыць лёс Муамара Кадафі, якога публічна пакаралі смерцю, але не верыць, што такі сцэнар ажыццявіцца пры ўдзеле каліноўцаў.

«Так, Беларусь вельмі блізка да Расеі, і гэты расейскі парасон аберагаў Лукашэнку да гэтага часу ад уварвання якіх-небудзь іншых дзяржаваў, якія б прынеслі ў Беларусь дэмакратыю. Але мы бачым, што адбываецца ў рэгіёне, што Пуцін ужо не той, Расея ўжо не тая. А паглядзім мы на гэтую Расею праз год – ці ўвогуле яна захаваецца…» – разважае спадар Свярдлоў.

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» мяркуе, што ўжо цяпер Лукашэнку ўспрымаюць як праблему не чыста беларускую, а рэгіянальную, а можа, нават і сусветную. Калі гэтую праблему ўсведамляюць, то яе развязваюць. Пытанне толькі ў тым, як гэта будзе і калі.

Гісторык Яўген Красулін мяркуе, што сцэнар уварвання ў Беларусь будзе шанцам для Лукашэнкі ўцячы:

«Калі абваліцца Расея, у Лукашэнкі будзе два тыдні – і ўсё. Там ніякага ўварвання не трэба будзе. Яго свае прыстукнуць, хутчэй за ўсё, каб падчас суда ім паслабленне выйшла».

Таксама ў праграме:

  • Якім чынам Лукашэнка апынуўся на кручку ў Расеі?
  • Што будзе з лукашэнкаўскімі служкамі пасля падзення рэжыму?
  • Усе дыктатары падобныя адзін да аднаго?
  • Колькі сёння ў свеце дыктатарскіх рэжымаў?

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu