Дзе ў Варшаве знайсці праваслаўную царкву з беларускамоўнай літургіяй?


Беларускія праваслаўныя вернікі, якія жывуць у Варшаве, маюць магчымасць прыходзіць на беларускамоўныя літургіі. Праваслаўная моладзь, што наведвала беларускамоўныя службы ў Менску, зладзіла іх у Варшаве.

Набажэнствы адбываюцца раз на месяц а восьмай раніцы нядзелямі. Месца сустрэчы – капліца Святога Грыгорыя Пэрадзэ, што належыць да Польскай аўтакефальнай царквы. Службы тут праводзяць на польскай, грузінскай, а таксама на беларускай мовах.

Як беларусам удалося гэта зрабіць? Глядзіце ў новым выпуску з серыі рэпартажаў Лета ў «Аб’ектыве».