Расейскай антыпуцінскай зорцы Дзмітрыю Назараву канцэрты арганізоўвае беларускі прадзюсар


Вядомы беларускі прадзюсар правёў шэсць гадоў у зняволенні, выйшаў на волю і вярнуўся ў прафесію. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Гена Шульман ладзіў у Беларусі канцэрты замежных зорак, у тым ліку «Scorpions» і «Deep Purple». Але за няўдалую арганізацыю выступу Джоў Кокера яму давялося адседзець шэсць гадоў у розных турмах. Выйшаўшы на волю, Гена перабраўся ў Маскву, але пасля выбуху вайны не захацеў заставацца ў Расеі. Цяпер ён жыве з сям’ёю ў Ізраілі і зноў займаецца арганізацыяй культурніцкіх імпрэзаў.

«Калі я прыехаў, я нават сам ад сябе не чакаў, што мне добра тут будзе адразу са старту. Я хадзіў, глядзеў і казаў: ну, так, гэта мой дом. Тут шмат маіх сяброў дзяцінства, якія даўно тут, 30 гадоў, 25. Я пачаў з імі камунікаваць, і яны дапамаглі ў камунікацыі з мэрыяй і іншымі чыноўнікамі. Праз некалькі поціскаў рукі выйшаў на вялікую кампанію, якая займаецца шоу-бізнесам. Я шчаслівы, мая мара рэалізавалася».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуска ў Бруселі змагаецца супраць катаванняў
  • Пасля палітычных перформансаў вымушаныя ўцёкі з краіны

belsat.eu