Лобаў біўся ў самых пякельных баях за Гастомэль, Бахмут, Вуглядар


Яшчэ падлеткам Эдуард Лобаў сказаў маці, што будзе вайна і ён зробіцца вядомым на ўвесь свет. Падрабязней у праграме «Беларускі свет»:

Нібы ведаў загадзя, што і як будзе. Ён марыў быць вайскоўцам і пайшоў служыць у войска. Далей у ягоным жыцці з’явіўся «Малады фронт», і за дзень да прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе Эдуарда затрымалі. Яму далі 4 гады калоніі. А потым ён пайшоў абараняць Украіну: у 2015 годзе паехаў на Данбас, бо лічыў, што калі не дапамагчы братняму народу, то наступная вайна будзе ў Беларусі.

«Ён пісаў, што ўсё спакойна ў яго, усё добра, што проста інтэрнэту ў яго там не было. Пазней толькі даведвалася, што ён і пад Кіевам, у гарачых такіх кропках быў. Абараняў Гастомэль, пазней толькі перакінулі яго пад Чарнобыль, а пасля гэтага зноў Бахмут, пазней Вуглядар».

Эдуард Лобаў гераічна загінуў пад Вуглядарам 26 студзеня 2023 года.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Сям’я беларускіх вайскоўцаў пераехала ў Ізраіль
  • Доктарка з Беларусі працуе медсястрой у Нідэрландах і Бельгіі

Belsat.eu