«Асабісты гераізм настаўнікаў» падвоіў колькасць вучняў Беларускай школы ў Варшаве


Беларуская школа ў Варшаве адкрыла новыя аддзяленні ў Кракаве, Беластоку і Гданьску, а таксама стварыла онлайн-філію, дзе ўжо вучацца дзеткі з розных краінаў, у тым ліку з ЗША і Японіі. Што прапаноўвае сваім вучням гэтая школа – распавяла адна з настаўніц.

Госця праграмы – Юлія Букштановіч, прадстаўніца асяродку «Беларуская школа ў Варшаве».

Юлія згадвае безліч праблемаў, якія вырашалі працаўнікі школы. Як знайшліся памяшканні для філіяў школы ў розных гарадах? Адкуль узяліся навучальныя матэрыялы (не карыстацца ж лукашэнкаўскімі падручнікамі)? Як дапасавалі час заняткаў для вучняў, якія жывуць у розных часавых паясах? Якія дзяржаўныя святы вырашылі адзначаць у школе? Колькі каштуе навучанне?

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў пра літару, якая ледзь не з’явілася ў нашым алфавіце ў 1926 годзе.

Распавесці = расказаць

Філія = філіял

Уладкоўвацца = утварацца

Удвая = у два разы

Спазнаць = даведацца

Мэта – рус. цель

Дзяржаўная пасада – рус. государственная должность

Спадзеў = надзея

Прынамсі = як мінімум

Пераважна – рус. преимущественно

Суполка – рус. сообщество

Карыстацца – рус. пользоваться

Дапаможнік – рус. пособие

Першасна = першапачаткова

Адмаўляцца – рус. отказываться

Хібы = мінусы

Удасканаліць – рус. усовершенствовать

Пасаваць = падыходзіць

Гурток – рус. кружок

Спрычыніцца = зрабіць нешта

Дадаткова – рус. дополнительно

Саромецца – рус. стесняться

Умова – рус. условие

Падладзіцца = падстроіцца

Гнутка – рус. гибко

Шпалеры – рус. обои

Фіранкі – рус. занавески

Датычна = мае адносіны

Раздрукоўка – рус. распечатка

Імпрэза = канцэрт, прадстаўленне

Вандроўка = падарожжа

Шпацыр = прагулка пехам

Выклік – рус. вызов

Прыстасаваны – рус. приспособлен

Трохкутнік = трохвугольнік

Натхняць – рус. вдохновлять

Вынік – рус. итог

Горш – рус. хуже

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: скрыншот Google Maps