Вучань кінуў расейскую школу і перайшоў у беларускую


Віленская гімназія імя Францыска Скарыны ўнікальная. Яна выклікае захапленне ў літоўцаў і з кожным годам прываблівае ўсё болей вучняў. Гісторыю гімназіі ды яе незвычайных выпускнікоў распавяла колішняя дырэктарка.

Госць новага выдання «Мова нанова» – Галіна Сівалава, былая дырэктарка Віленскае гімназіі. Створаная ў 1994 годзе як агульнаадукацыйная школа з беларускаю моваю навучання, у 2013 годзе яна атрымала статус гімназіі.

Спадарыня Галіна распавяла, як стваралася і развівалася гімназія.Якое месца займае літоўская мова ў навучальным працэсе? Як развязваецца праблема з падручнікамі па-беларуску? Як адчувалі сябе амбасадары РБ, наведваючы беларускамоўную школу ў Літве?

Таксама спадарыня Галіна распавяла пра вучня, які кінуў расейскую школу і перайшоў у беларускую. Пра бурную рэакцыю рэктара ўніверсітэту ў Коўне на атэстат выпускніцы беларускае гімназіі. Пра японскі дамскі трактар і падраныя штаны мільянера са Швецыі.

А вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч распавёў, чаму Вільню называюць беларускаю Меккаю.

Марыць – рус. мечтать

Прыбудова – рус. пристройка

Чарга – рус. очередь

Узгадаць = успомніць

Памяшканне – рус. помещение

Шчыкаць – рус. щипать

Неверагодна – рус. невероятно

Здарацца – рус. случаться

Патрэба – рус. потребность

Нядзельны – рус. воскресный

Попыт – рус. спрос

Уздым – рус. подъем

Сорамна – рус. стыдно

Амбасада = пасольства

Прыклад – рус. пример

Уплываць – рус. влиять

Імпрэза = мерапрыемства

Цяжкасці – рус. трудности

Будынак – рус. здание

У рэшце рэшт – рус. в конце концов

Пераважна – рус. преимущественно

Падручнік – рус. учебник

Мастацтва – рус. искусство

Пераважаць – рус. преобладать

Падрабіць – рус. подделать

Насупраць – рус. напротив

Матка = маці

Даведацца – рус. узнать

Дзіўнае – рус. странное

Недалёка ўвахода – рус. недалеко от входа

Казачна – рус. сказочно

Дрэнны настрой – рус. плохое настроение

Цудоўны – рус. чудесный

Звычайны – рус. обычный

Каралі – рус. ожерелье

Пацеркі – рус. бусы

Вакол – рус. кругом

Спаткацца – рус. встретиться

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: skorinosgimnazija.lt