Даты праўды 1920. Слуцкі збройны чын


14–15 лістапада 1920 году ў Слуцку адбыўся Першы беларускі з’езд Случчыны, які абвясціў уладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і наваколлях і прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы збройнага змагання супраць бальшавіцкай акупацыі.

Было сфармаванае войска, якое ўжо 26 лістапада выступіла супраць савецкіх сілаў і змагалася за незалежнасць Случчыны і БНР цягам месяца. Са гераічным Слуцкім збройным чынам салідарызавалася ўся Беларусь.

У фільме расказваецца пра хаду ўзброенага паўстання, перамогі і паразы паўстанцаў, пра герояў чыну і іх наступны лёс, а таксама, як у сучаснай Беларусі шануецца іх памяць. Здымкі адбываліся на Случчыне і Капыльшчыне.

Эксперт – кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі. Аўтар і вядоўца – Вячаслаў Ракіцкі.

Каментары