Аператар дрона распавёў, як беларусы выкарыстоўваюць БПЛА для выведкі


Беларускі добраахвотнік тлумачыць, як выглядае праца аператара дрона. Чаму дранаводы высоўваюцца на самы пярэдні край? Колькі баявых вылетаў бывае штодзень? Як зрабіцца аператарам дрона? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Ваяры».

«Ваяры» завіталі ў рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» ў Кіеве. Тут праходзіць рэабілітацыю беларускі добраахвотнік на пазыўны Сава. Разам з ім жыве сабачка Вафелька, якога наш герой выратаваў на фронце.

У Беларусі Сава быў айцішнікам і грамадскім актывістам. Улетку 2022 года выправіўся ва Украіну і далучыўся да палка Каліноўскага, дзе зрабіўся аператарам БПЛА («дранаводам»). Улетку 2023 года скончыў службу.

«Мы шукаем праціўніка доўга, манатонна, праглядаем тое, што здымаем. Пасля таго, як мы знайшлі праціўніка, мы звязваемся з нашымі агнявымі сродкамі і паражаем яго», – распавядае пра баявы выезд Сава.

Дроны на фронце – расходны матэрыял. Іх увесь час не хапае, іх берагуць, але яны ўсё роўна губляюцца. Праз недахоп дронаў аператарам БПЛА даводзіцца абмяжоўваць сябе ў дзеяннях, здараюцца прастоі ў працы. Менавіта таму ўвесь час збіраюць грошы на БПЛА.

Фотарэпартаж
Шукаць, знаходзіць ды знішчаць. Аператар дрона ЗСУ пра службу пад Бахмутам
2023.09.30 14:50

Праца аператара дрона зусім не бяспечная: побач з нашым суразмоўцам гінулі жаўнеры, ягоныя пабрацімы. Ён бачыў, як расейская ракета знішчыла жылы дом.

Падрабязней – у нашым матэрыяле.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.