Азаронак і Мукавозчык гарланілі пʼяныя песні. Сатырычнае шоу


Што спяваюць Азаронак і Мукавозчык, калі вып’юць? Як пераймянуюць БРСМ? Чаго раней не хапала ў беларускіх вёсках? Адкуль рыхтуецца нападзенне на рэжым Лукашэнкі? «Хай так TV» раскрывае прыхаваны сэнс навінаў Беларусі.

Рэжыму пагражаюць не толькі вонкавыя, але і ўнутраныя небяспекі. Адну з іх адкрыла Наталля Качанава. А другую заўважылі нашыя вядоўцы Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Лавіна рэбрэндынгу дакацілася да Беларусі
  • Расейскія класікі склалі зомбі-батальён!
  • «У вас храмасома выпала». Кіраўнік Акадэміі навук РБ рыхтуе эксперыментальны цэх для вытворчасці вакцынаў
  • «Развялі тут педыкюр!» Міністр сельскай гаспадаркі апісаў ідэальную вёску
  • Перасядзент адчуў сябе самотным
  • Расейцы пад Херсонам пайшлі на заданне, з якога не вяртаюцца
  • Рэжым зрыне беларуская малочка?
  • Дошка пашаны ў Слуцку – новы цуд Беларусі?
  • «Я на херсонскіх франтах паранены!»
  • Расейскі жаўнер пераблытаў мультыварку і сейф

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Телеканал Беларусь 1, Азарёнок. Напрямую / YouTube