Тусач тутэйшых і абуджаных на «Тутака» атрымаўся


Сустрэчы беларусаў, канцэрты, майстар-класы, гульні, акцыі салідарнасці, дыскусіі ды адмысловая госця – Святлана Ціханоўская.

Так выглядаў Фестываль абуджаных «Тутака», які адбыўся ў вёсцы Гарадок у Польшчы, недалёка ад беларускай мяжы. Цягам апошняга ўік-энду мясцовая паляна Барык ізноў запоўнілася бел-чырвона-белымі сцягамі ды духам свабоды. Імпрэзу зладзіў фонд «Тутака», у які ўваходзяць прадстаўнікі беларускай меншасці і дыяспары ў Польшчы. На фэсце пабывалі рэпарцёры «Лета ў «Аб’ектыве».

Фота: racyja.com