Навошта Лукашэнка так моцна трымаецца за ідэалогію, абмяркуем з гасцямі праграмы «План: Б» – прадстаўніком Каардынацыйнай рады Янам Рудзікам, прадстаўніцаю Офісу Святланы Ціханоўскай Таццянай Шчытцовай і прадстаўніком партыі «Беларуская хрысціянскай дэмакратыя» Яўгенам Дудкіным.
Дзе месца для партрэта Лукашэнкі ў кватэры беларуса?
Былы памежнік, госць праграмы
«План: Б» Андрэй Тупоўскі ўзгадвае, што калі прыехаў у Літву, вельмі здзівіўся, што ў кабінетах не партрэты прэзідэнта – а герб дзяржавы. На пытанне палітычнага ўцекача, чаму так, літоўскі чыноўнік лагічна адказаў:
«Прэзідэнты ў нас мяняюцца, а герб – не».
У Беларусі, як бачым, сітуацыя адваротная.
Таксама ў праграме «План: Б»:
- Як лукашысты прамываюць глузды беларускім дзецям?
- Хто адказвае за змест лукашысцкай ідэалогіі, а хто – за ўбіванне яе ў галовы людзей?
- Ці можа існаваць лукашызм без Лукашэнкі?
Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum, Міністэрства абароны Беларусі
Belsat.eu