Галоўныя тэмы выдання:
- Палітычныя партыі «Народная Грамада» і «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» абвесцілі пра супольны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Пра стварэнне кааліцыі для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду абвесцілі таксама Павел Латушка і кіраўнік руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч
- На сайце Каардынацыйнай рады паведамляецца, што на гэты момант у выбарчую камісію паступілі тры спісы ад выбарчых суб‘ектаў і іх лідараў. Каментуе сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгій Дзмітрук. У студыі – Павел Латушка і Юрый Губарэвіч
- У Польшчы расследуюцца крымінальныя справы ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі і ягоных службовых асобаў
- Палітвязні Беларусі: Максім Зайцаў
- Краіны «Вялікай сямёркі» асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі і запатрабавалі вызваліць усіх палітычных вязняў. Каментуе Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі
- Палітолаг Рыгор Ніжнікаў мяркуе, што беларусам у Беларусі не варта чакаць нейкіх вынікаў ад запрашэння Святланы Ціханоўскай на саміт краінаў G7
- Навіны рэгіёнаў
- Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
- Збіты расейскі стратэгічны бамбавік Ту-22-М-3 абстрэльваў Дняпро і Крывы рог, заяўляе прадстаўнік Паветраных сіл ЗСУ Ілля Еўлаш. Каментуе прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў
- Навіны замежжа
- Ізраіль у ноч на 19-га красавіка нанёс удар па Іране з дапамогаю беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкаю на крыніцы ў ЗША. Былі чутныя выбухі каля вайсковай базы ў правінцыі Ісфахан
- Іран перамяншае наступствы ізраільскіх нападаў. Такое меркаванне выказаў аналітык, дырэктар праграмы бяспекі Блізкага Усходу Джонатан Лорд. Госць студыі – Давід Шарп
- У віленскім лесе з’явіцца ельнік у гонар беларускіх палітвязняў. Абмяркуем з Таццянай Бублікавай
- Навіны дня ў скароце
Скрыншот: president.gov.by