Пра завербаваных КДБ, сорам перад тымі, каго «здаў» – на паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч


Праз дэтэктар хлусні прайшоў былы палітык, адвакат Алесь Міхалевіч.

Ці змог бы абараняць у судзе Лукашэнку? І ці хлусіў калі-небудзь у судзе або саступаў справу адмыслова?

На паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч прызнаўся, што не хацеў бы бараніць Лукашэнкі, бо як з падсудным з ім прыйшлося б размаўляць, а гэта было б агідна. Але, як і любы іншы чалавек, Лукашэнка мае права на абарону. Якога ж пакарання ён заслугоўвае?

«Як беларусы мы не ведаем адной дзясятай тых злачынстваў, якія былі зробленыя ўладай. Для мяне відавочна, што беларуская сённяшняя ўлада з’яўляецца арганізаванай злачыннай групай. І для мяне абсалютна відавочна, што гэта частка агульнага кіраванага працэсу. А гэта ўжо артыкул з цяжкіх. Таму я як прынцыповы, як чалавек, які супраць смяротнага пакарання, лічу, што самыя максімальныя тэрміны зняволення. Калі акажацца, што ёсць даказаныя эпізоды забойства, наўмыснага забойства, з намерам, то, безумоўна, трэба казаць і пра пажыццёвае».

Алесь Міхалевіч перакананы, што ў Беларусі не павінна быць смяротнага пакарання, як яго няма і ўва ўсёй сённяшняй Еўропе.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Як Алеся Міхалевіча ламалі падчас вербавання?
  • Чаму на пасадзе прэзідэнта бачыць Паўла Латушку?
  • Чаму больш не мае прэзідэнцкіх амбіцыяў?

belsat.eu