Хто хоча ўбіць клін паміж літоўцамі і беларусамі?


Каму патрэбна пасварыць Беларусь з Літвой? Ці варта беларусам, якія зазнаюць пераслед у сваёй краіне, уцякаць у Літву? Што рабіць беларусам Літвы: хвалявацца за свой лёс і пакаваць валізкі? Што зрабіць, каб зблізіць літоўцаў з беларусамі?

З пачаткам расейскага ўварвання ва Украіну беларусы ў Літве пачалі ўспрымацца як грамадзяне краіны-суагрэсара. Журналіст Рымас Бружас выступіў з ініцыятываю атакаваць беларусаў, якія наведваюцца ў Літву:

«Літва – гэта не гандлёвы цэнтр, дзе можна атрымаць асалоду ад хараства ды іншых прынадаў заходняга свету. Той, хто прынёс з сабою смярдзючую змяю пагарды да нашага ладу жыцця, каштоўнасцяў і свабоды, павінен адчуць, што яго тут не вітаюць».

Літоўцы баяцца не толькі эканамічных мігрантаў, але і тых беларусаў, якія змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі.

«Гэтыя людзі належаць да апазіцыі, але з іншага боку пазіцыянуюць сябе як ліцвіны, якія думаюць, што Літвы як такой не было, што ўсё належала Гудзіі – сучаснай Беларусі. Асноўная мэта – падрыхтавацца да вызвалення Менску са зброяй», – каментуе літоўскі вайсковы аглядальнік Аўрымас Навіс.

На літоўскім тэлеканале прагучала думка, што беларусы ў пэўны момант могуць ператварыць меркаванае вызваленне Беларусі ў інструмент вайны супраць Літвы.

У Дэпартаменце нацыянальнай бяспекі Літвы сцвярджаюць, што цяпер дзейнічае рэкордна вялікая сетка агентаў беларускіх спецслужбаў. Палітыкі прапануюць не выдаваць від на жыхарства новапрыбылым беларусам.

Ці сапраўды беларусы ўяўляюць пагрозу для Літвы? А можа, канфлікт раздуваецца штучна?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў «Плане: Б» абмяркоўваюць госці праграмы, сярод якіх – палітолаг і чалец Віленскага раённага самакіравання Вайдас Аўгунас, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў замежных справах Валер Кавалеўскі, гісторык і вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» на «Белсаце» Цімафей Акудовіч.

Вусы Скарыны
Адкуль назва Беларусь: тлумачым на катах
2023.09.11 15:00

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu