Заглянуў у паштовую скрынку – а там жыроўка і позва ў войска. Пляваць на войска – плоскаступнёвых не бяруць. Але раздзьмутая жыроўка! Гэтага беларус так не пакіне! Ён зробіць такі скандал у ЖЭСе, што пра гэта песні будуць складаць!
Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі гучныя заявы першых асобаў лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў. Ба! Ёсць навіна нават з Паўночнае Карэі!
У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
- Беларус уварваўся ў ЖЭС і накінуўся на працаўнікоў
- Сястру Кім Чэн Ына цытуюць у Беларусі. А Колю вы спыталі? Марат Маркаў, разбярыцеся!
- Лукашэнка падзякаваў за санкцыі
- $ 200 млн! Наступнік Макея, Сяргей Алейнік, адкрыў загадкавы эканамічны эфект
- Песня пра Зімбабвэ
- Страты ад фашыстаў за 2021–2023 гг. выраслі на $ 1,7 трлн! Генпракурор Швед паставіў кагосьці на лічыльнік?
- Наперад у мінулае! Саратаўская вобласць заменіць сірэны званамі
- Кактэйль «Пацалунак амапаўца»
- Пуцін усклаў вянок, які нагадвае будучыню Расеі
- Рагозін рыхтуе помсту за сваё раненне
- Дзярждума заступілася за расейскі… гной!
- Мядзведжая паслуга ад знаёмага з АМАПу
- «Падатковая, ты такая душная!» Дэпутаты прызналіся ў гультайстве і адмовіліся запаўняць дэкларацыі аб даходах
- Тышортка за спалены «Leopard»
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: president.gov.by