Украінцы робяць круглыя вочы: «Ты сюды прыехаў ваяваць за нас з Беларусі?!»


Франц – былы палітвязень, які правёў за кратамі паўтара года. На волю ён выйшаў ужо пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Спярша ён хацеў падацца ў партызаны. Узважыўшы ўсе за і супраць, беларус вырашыў ваяваць у рэгулярнай арміі, у палку Каліноўскага.

Hавiны
«Дзеці – смелыя і сумленныя – плацяць за нашую абыякавасць». Размова з маці 18-гадовага палітвязня
2021.02.17 15:25

Цяпер Франц – стралок у батальёне «Ліцвін» палка Каліноўскага. Ён дзівіцца, што сілавікі Лукашэнкі дазволілі яму пакінуць Беларусь, – мяркуе, што гэта адбылося праз недагляд «саўкова-калгаснай сістэмы».

Франц распавёў пра службу ў пяхоце, умовы на фронце і ўсюдыісных мышэй, якія «жаруць усё». Гэтых маленькіх шкоднікаў таксама згадваў раней Майкл, камандзір інжынераў-сапёраў ПКК:

Франц спадзяецца, што перамога над Расеяй дазволіць вызваліць Беларусь ад рэжыму Лукашэнкі. А яшчэ беларус марыць паквітацца з сілавікамі, датычнымі да палітычных рэпрэсіяў.

«Я мару ў тым ліку аб помсце. Я вельмі добра памятаю тых мусароў, што працавалі і ў РАУСах, што працавалі і ў калоніі, я памятаю іхныя прозвішчы, я памятаю іх званні, я памятаю іх твары. Таму яны мяне яшчэ чакаюць у Беларусі», – кажа Франц.

Больш падрабязна – у новым выданні нашай праграмы.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: 92 ОШБр ім. кошового отамана Івана Сірка, Полк Каліноўскага / Facebook