Куды знік Крыж Еўфрасінні Полацкай? Святыня, якая даруе перамогу


Менавіта Еўфрасіннеўскі крыж на гербе Пагоня. Наш самы моцны артэфакт з 1161 года неаднаразова пакідаў Полацк, але для захопнікаў ён – праклён. Куды знік Крыж Еўфрасінні Полацкай у 1941 годзе і чаму ён зноў вернецца? Новыя «Вусы Скарыны».

У 1161 годзе майстар Лазар Богша стварыў на замову Еўфрасінні Полацкай напрастольны крыж, які зрабіўся не толькі ўвасабленнем багацця нашай зямлі, але і яе моцным артэфактам. З таго часу Еўфрасіннеўскі крыж неаднаразова захоплівалі, аднак замежным уладальнікам ён прыносіў толькі няшчасці. Нават перамогу ў бітве пад Воршай у 1514 годзе нашыя продкі звязвалі з чароўнаю сілаю гэтага крыжа. Сёння ў Беларусі захоўваецца яго дакладная копія, вырабленая майстрам Мікалаем Кузьмічом. Але куды знік сапраўдны Крыж Еўфрасінні Полацкай? Разбіраўся вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч (і коцікі).

Вусы Скарыны
Еўфрасіння Полацкая. Самая вядомая жанчына Беларусі запланавала свой лёс
2023.12.11 13:10

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.