У Беларусі з'явіліся кінапартызаны?


Якое кіно можна цяпер здымаць у Беларусі? Ці можа беларускае кіно быць камерцыйна паспяховым? Чаму лепш не здымаць кіно пра ядравую вайну? Які супергерой патрэбны беларусам? Чаму класна быць рэжысёрам беларускага кіно?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: прадстаўніца Беларускай рады культуры Ірэна Кацяловіч, рэжысёрка Мара Тамковіч, кінакрытык Тарас Тарналіцкі і рэжысёр Андрэй Кашперскі.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Мара Тамковіч

  • Мы яшчэ не пражылі і не адрэфлексавалі падзеі беларускіх пратэстаў, каб проста пакідаць гэтую тэму
  • У маім адчуванні такой дэфініцыі, як «аб’ектыўнае кіно», не існуе
  • «Нэтфлікс» мог бы бліжэйшыя некалькі гадоў паказваць гісторыі пра Беларусь, калі б на гэта пагадзіўся

Андрэй Кашперскі

  • У нас ёсць ідэя серыялу, дзе ў Беларусі скончыліся месцы ў турмах, і амонаўцы пачалі браць зняволеных да сябе дадому на ператрымку
  • У «Вікіпедыі» па спасылцы «аксюмаран» будзе выраз «хайпануць на беларускім кіно»
  • Выдатны беларускі супергерой – гэта Алена Жалудок

Ірэна Кацяловіч

  • У Беларусі толькі за апошнія пару гадоў мы маем некалькі прыкладаў, калі фільмы проста клаліся на паліцу
  • Пасля 2020 года некаторыя аўтары хавалі свае адзнятыя кадры ў лесе
  • Камерцыйна паспяховае кіно – не самамэта, а прыкмета здаровай кінасупольнасці

Тарас Тарналіцкі

  • Фільм «Чарнобыль» атрымаўся настолькі добрым таму, што яго знялі тыя, хто глядзіць на сітуацыю звонку
  • У Беларусі хапае герояў, пра іх толькі трэба здымаць кіно
  • Я, пэўна, не дажыву да моманту, калі беларускае кіно стане камерцыйна паспяховым

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў перадачы «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu