Беларусь на баку мацнейшага? Ізраіль і Палестына: наша вайна


Ізраіль 76 гадоў вядзе захопніцкую вайну супраць Палестыны, інтарэсы якой адстойвае «Хамас», – лічыць Марцалеў. «Хамас» – тэрарысты, а Цагаль робіць у сектары Газа тое, што трэба, – кажа Рымашэўскі. Як вайна паўплывае на Беларусь? Новы «Двубой».

«Гэта ісламісты, якія кажуць, што Ізраіль павінен быць вынішчаны да апошняга чалавека. Нацысты 80 год таму казалі тое ж самае», – гаворыць Віталь Рымашэўскі пра «Хамас».

«З 1947 года палестынскі народ змагаецца за свой суверэнітэт і незалежнасць. 2023 год – чарговая ўспышка гвалту, чарговая спіраль гвалту. Толькі за пяць дзён ваеннай аперацыі Арміі абароны Ізраілю супраць палестынцаў у сектары Газа загінула па стане на 16 кастрычніка 2760 чалавек, у пераважнай большасці – мірныя жыхары, з іх 700 дзяцей. Я лічу, што ніякае так званае права на абарону не дае права Узброеным сілам Ізраілю і яго спецслужбам грэбаваць міжнародным гуманітарным правам», – выказваецца ў падтрымку «Хамасу» Сяргей Марцалеў.

Палітолаг дадае, што, згодна звестак ААН, з 2008 да 2020 года спецслужбы Ізраілю і Цагаль знішчылі ў 22 разы больш жыхароў Палестыны, чым загінула ізраільцянаў.Але як гэта звязана з Беларуссю і на чыім баку маглі б быць беларускія партызаны ў гэтай вайне? Жорсткую дыскусію глядзіце ў новым выданні «Двубою» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Сяргей Марцалеў, палітолаг, сябра Каардынацыйнай рады

Віталь Рымашэўскі, адзін з лідараў Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, сябра Каардынацыйнай рады

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.