Міхаіл Глінскі. Як шэры кардынал Літвы стаў лялькаводам Масковіі


Міхаіл Глінскі – герой Клецкай бітвы 1506 года, фаварыт вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, сватаўся да Анастасіі Слуцкай, а ягоны лёс вельмі падобны да лёсу Багдана Хмяльніцкага. Чаму ён падняў бунт супраць ВКЛ і перайшоў на бок Масковіі?

Міхаіл Глінскі вёў сваю радаслоўную ад татараў, якія пасяліліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Вітаўта. Ён правёў 12 гадоў у Еўропе, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Па вяртанні на радзіму стаў фаварытам вялікага князя Аляксандра Ягелончыка і кіраваў войскамі ВКЛ у пераможнай бітве з крымскімі татарамі пад Клецкам у 1506 годзе.

Ён нават мог стаць мужам нашай слыннай Анастасіі Слуцкай, але з прыходам да ўлады Жыгімонта Старога Міхаіл Глінскі ўзняў мяцеж, спрабаваў утварыць уласную дзяржаву на ўсходзе Беларусі і ўрэшце перайшоў на бок Масковіі. Тут ягоная пляменніца Алена Глінская зрабілася жонкаю князя Васіля ІІІ і нарадзіла Івана ІV Жахлівага. Аднак сам Міхаіл Глінскі надумаў вярнуць сабе тое становішча, якое меў у ВКЛ. Чым гэта скончылася, глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.